Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.01.2019

“Сэрца аддадзенае дзецям. Свята кнігі” (да 105 годзя з дня нараджэння Эдзі Агняцвет)

У ДУА “Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска “Зорка” існуе добрая традыцыя праводзіць літаратурна-музычную гасцёўню ў Музеі развіцця сістэмы адукацыі

23 студзеня 2019 года ў Музеі адбылася чацвёртая сустрэча юных аматараў беларускай мовы і літаратуры “Сэрца аддадзенае дзецям. Свята кнігі”, прысвечанае 105 годзю з дня нараджэння паэткі.

Навучэнцы пачатковых класаў ДУА №159 151 і П\Ш№93 пад час літаратурнай гульні-падарожжа “На лепшага знаўцу беларускай літаратуры” пазнаёміліся з творчасцю дзіцячай паэткі Эдзі Агняцвет, падагульнілі веды па курсе беларускай літаратуры, замацавалі асобныя тэарэтычныя паняцці з дапамогай крыжаванкі і развілі навыкі выразнага чытання.

Наша госця, загадчыца гарадской дзіцячай бібліятэкі №16 Ціткова Вольга Іванаўна, пазнаёміла дзяцей з біаграфіяй паэткі, самымі яркімі падзеямі з яе жыцця, творамі. Пад час мерапрыемства, калі вучні чыталі скарагаворкі, гучаў вясёлы дзіцячы смех, пацешкі і жарты Агняцвет.   Прыемна-нечаканым сюрпрызам для Вольгі Іванаўны стала  выразнае дэкламаванне вершаў Эдзі Агняцвет навучэнцамі П/Ш№93 і краязнаўчага гуртка “Вытокі” ДУА ЦТіМТДіМ “Зорка”. Музычны падарунак для гасцей падрыхтавалі навучэнцы вакальных студый “Гармонія” і “Фіеста” Пяскоўская Кацярына і Рошчына Злата, якія выканалі песні беларускіх аўтараў.

Фотогалерея >>>