Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.04.2018

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць аб беларускім кампазітары, Аляксандры Уладзіміравічы Рашчынскім

2018/04/2018 па адрасе вул. Сухараўская, 17 адбылася знакавая для музыкантаў Беларусі падзея - адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць аб беларускім кампазітары, фалькларысце, публіцысце Аляксандры Уладзіміравічы Рашчынскім, які жыў у гэтым доме.

2018/04/2018 па адрасе вул. Сухараўская, 17 адбылася знакавая для музыкантаў Беларусі падзея - адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць аб беларускім кампазітары, фалькларысце, публіцысце Аляксандры Уладзіміравічы Рашчынскім, які жыў у гэтым доме. 

У перыяд з 2009 па 2015 гады А.У. Рашчынскі навучаў дзяцей выканаўству на музычных інструментах у Центры “Зорка”, выхоўваў у іх пачуццё любові да роднай беларускай культуры.

Рашчынскі зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай музыкі, шмат намаганняў накіроўваў на захаванне і аднаўленне беларускіх народных традыцый. Збіральнік фальклору, выдатны настаўнік і патрыёт сваёй краіны –  Аляксандр Рашчынскі ўсе сілы аддаваў на выкладанне, выдавецтва зборнікаў беларускіх песень і папулярызацыю роднай беларускай мовы.

На мерапрыемстве прысутнічалі родныя кампазітара, калегі, вучні, дзеячы беларускай культуры і адукацыі. Прагучалі цёплыя і ўдзячных словы, прысвечаныя кампазітару. Народны хор імя А.В. Рашчынскага выканаў песню кампазітара на словы Н. Гілевіча «Паклон табе, мой беларускі краю». Жыццё і творчасць Аляксандра Рашчынскага дае нам, калегам і вучням маэстра,разуменне, якім багаццем з'яўляецца для нас яго прыклад служэння беларускай нацыянальнай культуры, мастацтву, роднай мове і навогул Радзіме.