Разделы сайта

Главная

День Победы в ЦТХТДиМ "Зорка"


Районный конкурс  творческих работ

литературно-публицистического  жанра  «Наш падарунак Перамозе»

                                                                                                                                                                   

У імя памяці

                                                                                                   

ГУА «Цэнтр мастацкай і
тэхнічнай творчасці дзяцей
і моладзі Фрунзенскага раёна
г. Мінска», Шарапаў Анатолій,
Пекар Марыя, Шевель Дар’я, 9 лет,
 краязнаўчы  гурток «Вытокі»,
кіраўнік Якшук Г.М. 

Мы юныя краязнаўцы, мы толькі вучымся рабіць першыя крокі ў краязнаўчай і пошукавай дзейнасці: сустракаемся з героямі Вялікай Айчыннай вайны, збіраем матэрыялы аб іх, ствараем невялікія экспазіціі ў Музее развіцця сістэмы адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска. Такія  сустрэчы  праходзяць пад назвай  "Што я  ведаю аб вайне?". Так,  напраканцы навучальнага года,  мы пазнаёміліся  з ветэранамі вайны  Мацкевічам Львом Паўлавічам і Насковай Марыяй Мікалаеўнай. Мы з захапленнем слухалі аповяд, не маглі адарваць сваіх поглядаў ад медаляў і ордэнаў, разам з паважанымі гасцямі разважалі аб вайне, аб міры на ўсёй планеце.

Аднойчы, да нас у Цэнтр мастацкай творчасці, на занятак запрасілі цікавага чалавека, Лапаткіна Алега Андрэевіча, сваяка нашага кіраўніка абъяднання па інтарэсах, які не толькі расказаў аб сваёй прафесіі, аб тым, як здымаюць беларускія фільмы, але і аб сямейных традыцыях.  Паведаем вам аб адной із традыцый ў сям'і Лапаткіных. Напярэдадні свята 9 мая, у гэтай сям'і на стол выкладваюць усе ўзнагароды Лапаткіна Андрэя Касьянавіча - настаўніка, дырэктара сельскай школы, бацькі Алега Андрэевіча. Падчас вайны Андрэй Касьянавіч служыў у партызанскім атрадзе, каля вёскі Чачэвічы. Удзельнічаў у шматлікіх баях, не адзін раз быў паранены. Партызанскія лекары ампутавалі пальцы на правай руцэ. Калі Беларусь вызвалілі, нягледзячы на просьбы адправіць на фронт, яго, маладога настаўніка,  пакінулі аднаўляць вёску Глухская Сяліба Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Узнаўленне вёскі Лапаткін А.К. пачаў з будаўніцтва школы, а сам са сваёй сям'ёй туліўся ў зямлянцы. Яго жонка Іванова Валянціна Паўлаўна, таксама настаўніца, і іх маленькая дачка Ларыса заўсёды побач з ім.  І ў ваенны час яны таксама былі побач -  у партызанскім атрадзе. Нам вельмі запомніліся ўспаміны Алега Андрэевіча аб яго маленькай сястрычке. Ёй было 4 гады, калі пачалася вайна. У партызанскім атрадзе ў маленькай Ларысы таксама быў свой абавязак. Яна пасвіла казу. Часта над лесам кружылі нямецкія самалёты ў пошуках партызан. Аднойчы, калі дзяўчынка, заіграўшыся, выйшла з казой на невялікую лясную паляну, яе заўважыў нямецкі лётчык. У фашыста, мусіць, быў вясёлы настрой, ён бавіўся, страляючы, то наперадзе беглай малой, то ззаду, не даючы тым самым уцячы, схавацца. А  партызаны нямогла назіралі,  не маглі дапамагчы дзіцяці -  нельга было выдаць сябе ворагу.

А.К.Лопаткін не дажыў да вялікага свята - 70 гадоў Вялікай Перамогі, але памяць аб ім жывая. І ў яго сям'і беражна захоўваюць яго баявыя ўзнагароды, як знак перамогі над фашызмам.

У нашым музеі сабраны багаты матэрыял аб педагогах ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. І дзякуючы незвычайным заняткам у музеі, мы не толькі ведаем  аб героях таго часу, аб іх жыцці, баявым шляху, подзвігах, але і маем магчымасць самім збіраць і перадаваць гэтыя звесткі сваім аднагодкам. Пакуль мы памятаем аб партызанцы Я.Ф. Грабчыкавай, аб камсорге батальёна сувязістаў А.С. Бандарэнка і іншых героях вайны – імёны гэтых людзей  будуць жыць у нашых сэрцах.

Мы  ведаем, што і сярод нашых сваякоў ёсць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Мы збіраем аб іх звесткі: успаміны нашіх сваякоў, шукаем звесткі ў кнізе "Памяць". 

Мы ганарымся нашымі роднымі і блізкімі, і заўсёды павінны памятаць той трагічны час. Мы павінны заўсёды імкнуцца ў імя памяці герояў зрабіць усё,  каб ніколі не паўтарылася вайна! 


                                                                                                                                                                                                                                   

Пра героя той вайны

(нарыс)

Аўтары:
Русак Анастасія, Курыленка Аліна,
вучаніцы 10 “А” класа
ДУА СШ №199,
г. Мінск, вул. П. Панчанкі,
тел. 205 69 90
Навуковы кіраўнік:
Курашэвіч Таццяна Уладзіміраўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
 

Колькі іх, герояў, той страшнай Вялікай Айчыннай вайны? Дзясяткі? Сотні? Тысячы? Ніхто не можа адказаць на гэтае пытанне. Пра многіх з іх мы ведаем, яшчэ больш засталося невядомых, бо ў час ваеннага ліхалецця немагчыма ўсё ўлічыць і ведаць. Але кожны з удзельнікаў унёс свой уклад у Вялікую Перамогу.

Наш пошукавы атрад СШ № 199 г. Мінска, удзельнічаючы ў конкурсе, прысвечанаму Вялікай Айчыннай вайне, атрымаў заданне ад ДУА “Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска” адшукаць матэрыял пра Героя Савецкага Саюза Парахневіча Уладзіміра Аляксеевіча, педагога, які працаваў у нашым горадзе з 1949 года, а з 3 мая 1971 года ўзначальваў школу рабочай моладзі №21, якая знаходзілася ў Фрунзенскім раёне.

Мы пачалі пошук. Працуючы з матэрыяламі пра мінулую вайну, звярнулі ўвагу, што асаблівае месца ў гэтай літаратуры займаюць працы вучоных, у якіх на аснове дакументальных дадзеных аб’ектыўна, праўдзіва раскрываюцца прычыны, характар вайны, яе ход і вынікі. Гэтую літаратуру дапаўняюць мемуары і ўспаміны непасрэдных удзельнікаў бітваў, якія ярка і ўважліва асвятляюць найбольш важныя падзеі таго часу, расказваюць пра гераізм і мужнасць народа, які падняўся на вызваленчую барацьбу супраць фашызму.

У сваёй кнізе “Вогненныя віхры” Уладзімір Парахневіч, былы партызан-падрыўнік, узнаўляе запамінальныя вобразы сваіх таварышаў па зброі. Кніга не паўтарае ўжо напісанага на гэту тэму, таму што ўсё ў ёй асабісты вопыт партызана, кожны факт абдумваецца непасрэдна і індывідуальна, за кожным радком бачыцца вобраз самога аўтара.

У першыя ж дні вайны на тэрыторыі рэспублікі нараджаецца партызанскі і падпольны рух, які нарастаў з кожным днём. У гэтую барацьбу ўключыўся Уладзімір Парахневіч. Ён быў у складзе 539-га асобнага партызанскага атрада, які створаны ў кастрычніку 1942 года і называўся Кіраўскім спецатрадам.

З узнагароднага ліста Уладзіміра Аляксеевіча вядома, што ён пусціў пад адхон 20 варожых эшалонаў, а таксама актыўна ўдзельнічаў у іншых ваенных аперацыях.

За доблесць і мужнасць,праяўленыя ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі, удастоены прысваення звання Герой Савецкага Саюза.

Пасля вайны працаваў педагогам на Магілёўшчыне і ў Мінску. У 1965 г. яму прысвоена званне “Заслужаны настаўнік БССР”.

З успамінаў былых калег вядома, што можна было толькі здзіўляцца яго працаздольнасці і адданасці сваёй прафесіі. Гэты чалавек, які служыў сваёй Радзіме, як у ваенны час, так і ў мірны.

Прайшоў час.Жыццё вынесла свой вердыкт. Маладое пакаленне нашай краіны не толькі не забыла старонкі гісторыі той страшнай вайны, а імкнецца адшукаць імёны герояў, на якіх хочацца раўняцца. Такім быў У.А. Парахневіч.

Сёння ў Фрунзенскім раёне ўшаноўваецца памяць пра выдатнага педагога. У 2011 годзе яму пасмяротна прысвоена званне “Ганаровы жыхар Фрунзенскага раёна г. Мінска”.

                                          

Паліцы памяці

ДУА “Гімназія №39 г. Мінска”,
Шыдлоўскі Піліп, 10 клас,
кіраўнік Багдановіч Т.Ч.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры 

Лічаныя дні засталіся да святкавання Дня Перамогі. Менавіта таму гэтай даце прысвечаны святочны выпуск нашай гімназічнай газеты. Толькі напярэдадні свята многія ўспамінаюць пра ветэранаў. Мы раскажам вам аб тым, дзякуючы каму ў нашай гімназіі памятаюць пра сваіх родных, якія загінулі, і ветэранаў заўсёды. Наша гімназічная маладзёжная праграма пад назвай “Паліцы памяці” накіравана на захаванне гістарычнай спадчыны, памяці аб усім, што звязана з  гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.

Распавяла нам пра пошукавую дзейнасць вучаніца 10 класа Касцюкевіч Дыяна. Яна запрасіла нас да сябе дадому, каб мы ўжывую ўбачылі, якім чынам яе сям’я захоўвае памяць пра родных, якія ўдзельнічалі ў пераможных баях.

У інтэр’еры кватэры мы заўважылі арыгінальныя паліцы.

Кватэрныя паліцы бываюць рознымі… Бываюць кніжныя. Бываюць з сувенірамі. Бываюць з фотаздымкамі… Бываюць паліцы,  якія радуюць вока. На іх - першыя малюнкі і вырабы дзяцей. Бываюць паліцы, за якія хвалююць. Тут – падарункі і сувеніры родных і сяброў. А ёсць паліцы, перад якімі можна вечна схіляцца… Ганарыцца імі... На гэтых паліцах - фотаздымкі дзядоў, бабуль, прадзедаў, іх медалі, лісты з фронту. Гэтыя паліцы - увасабленне ўсяго гераізму і мужнасці простых людзей. З фотаздымкаў глядзяць маладыя юнакі і дзяўчаты, але ў іх вачах  - векавы вопыт, страты, хваляванне, жах, смутак, смеласць, радасць, гора. Гэта маладыя пераможцы той вайны. Але вось з іншых здымкаў глядзяць іншыя вочы: вясёлыя, з запалам, яшчэ амаль дзіцячыя. Гэта вочы тых, хто так і не вярнуўся.

 А вось і лісты ... Кожны ліст прасякнуты любоўю і сумам, у іх можна прачытаць усю гісторыю вайны. Вось тут, салдат, знаходзячыся ў аблозе, піша развітальныя словы і не спадзяецца больш убачыць таго, каму піша. А тут - радасць і ўпэўненасць у хуткай сустрэчы, пасля перамогі ці ўдалага бою. Тут ліст, які не знайшоў свайго адрасата і вярнуўся назад: «Міша, у нас нарадзіўся сын! Назвалі ў гонар цябе, Мішуткам...». І вось - пахаванка...

Тут жа маленькая пілотка медсястры. Прабабулі, якая, зусім яшчэ маладая, прыгожая,бегла на дапамогу параненым салдатам. А вось - спыненыя наручныя гадзіннікі. На іх - апошнія гадзіны вайны. І за гадзіну

                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                             

 Памяць вогненных гадоў

Аўтар:
Тарасава Кацярына,
вучаніца 8 “Г” класа
ДУА СШ № 157,
вул. Бурдэйнага, 39 - 3 
Навуковы кіраўнік:
          Саковіч Эліна
          Уладзіміраўна, настаўнік
          гісторыі ДУА СШ № 157
          т. 259 29 19

У 2014 годзе наша краіна адзначыла 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні памятнай даты сярэдняй школе № 157 рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта № 1836 ад 19 ліпеня 2013 года прысвоена імя Аляксея Сяменавіча Бурдэйнага.

Наступным важным этапам жыцця школы стала адкрыцце музейнага пакоя імя камандзіра 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса гвардыі генерал-маера танкавых войскаў Аляксея Сяменавіча Бурдэйнага.

Адкрыцце музея – гэта вялікая праца. Пачыналі з урокаў гісторыі і класных гадзін. Асаблівае месца займала вывучэнне Вялікай Айчыннай вайны і герояў, якія адыгралі вялікую ролю ў разгроме нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у вызваленні Беларусі і яе сталіцы.

Затым пачалася мэтанакіраваная даследчая работа па вывучэнню жыцця і баявога шляху А. С. Бурдэйнага. Збор матэрыялаў для музея запатрабаваў звярнуцца за дапамогай да навучэнцаў, бацькоў, настаўнікаў, ветэранаў. Вынікам стала школьная акцыя «Дапамажы музею А. С. Бурдэйнага». Былі сабраны матэрыялы і экспанаты музейнай экспазіцыі: прадметы, якія характарызуюць жыцце і побыт людзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, дакументы, фатаграфіі, успаміны ветэранаў, фрагменты зброі, форма салдат Савецкай арміі, узнагароды, лісты з фронту. Школа наладзіла сувязь з сынам А. С. Бурдэйнага – Юрыем Аляксеевічам Бурдэйным, які з'яўляецца годным прадаўжальнікам справы свайго бацькі. Значны ўклад для стварэння музейнай экспазіцыі аказала і супрацоўніцтва школы з музеем Вялікай Айчыннай вайны, пошукавым батальенам. 

      1 ліпеня 2014 года адбылося адкрыцце сквера і алеі славы, прысвечанай 22 Героям Савецкага Саюза, воінам-танкістам 2-га Гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса, адкрыцце музейнага пакоя, прысвечанага Герою Савецкага Саюза Бурдэйнаму А. С. Былі падрыхтаваны навучэнцы – экскурсаводы, якія  праводзяць экскурсіі «Баявы шлях А. С. Бурдэйнага», «Героі Савецкага Саюза — воіны-тацынцы», «Тацынскі рэйд», «Амуніцыя часоў Вялікай Айчыннай вайны». 

Стэндавая экспазіцыя падзелена на 3 часткі. Першая частка - «Дарогі, якія выбралі нас». У ей размешчана біяграфія Бурдэйнага і сабрана інфармацыя аб пачатку яго баявога шляху.

Другая частка экспазіцыі «Мужнасць у спадчыну» расказвае пра ўдзел Бурдэйнага і яго танкістаў у найбуйнейшых бітвах Вялікай Айчыннай вайны — Сталінградскай і аперацыі «Багратыен».

 
Трэцяя частка - «Памяць вогненных гадоў» — аповед аб удзеле корпуса ў вызваленні Усходняй Прусіі і пасляваеннай дзейнасці Бурдэйнага, лес танкістаў Тацынскага корпуса.

Музейны пакой прыняў першых гасцей — дэлегацыю педагогаў з Эстоніі, настаўнікаў Мінскай вобласці і слухачоў МГІРА, дырэктараў школьных музеяў Фрунзенскага раена, навучэнцаў школ і гімназій, гасцей з Саратава. Праведзена экскурсія на франзуцском мове для аташэ па культурных сувязях пасольства Францыі ў Беларусі Клер-Эліз Юбер.

У рамках даследчай працы навучэнцы школы прымаюць удзел у раенных, гарадскіх і рэспубліканскіх конкурсах і акцыях.

Гісторыя - гэта душа і памяць народа, а музеі - актыўныя захавальнікі гэтай памяці. Адкрыцце і функцыянаванне музея імя А. С. Бурдзейнага, размешчанага ў ДУА «Сярэдняя школа №157 г. Мінска імя Аляксея Сяменавіча Бурдэйнага» – гэта даніна памяці, павагі і пашаны тым, хто стаў узорам гонару і доблесці, адданага служэння Радзіме, тым, хто сваей самаадданай працай і адвагай закладваў асновы для росквіту і ўмацавання беларускай дзяржавы.

                                                                                                                                                                                                                                                                                                      

Нататка

 Наш падарунак Перамозе

Аўтары:
            Задзярэй Ганна,
                      вучаніца 8”Г” класа ,
             Салавей Максім,
                вучань 8”Б” класа,
                       Мартыненка Лізавета,
                   вучаніца 8”Б” класа
         ДУА СШ №201
                      вул. Кунцаўшчына, 20
т. 2588503 
                  Навуковы кіраўнік:
    Кандуховіч Жана Васільеўна, настаўнік;
Крук Валянціна Аляксееўна, настаўнік

                                                                                                                                                

Наш падарунак Перамозе

Пачатак мая – гэта беласнежныя шапкі квітнеючых садоў, яркія сонечныя дні, шматгалоссе птушак, якія вярнуліся з выраю. Пачатк мая – гэта раскаты першага веснавога грому і дажджу, які ўмывае зямлю, прабуджае ў людзях імкненне да жыццёвых перамен і актыўнай дзейнасці. Пачатак мая – гэта і шматгадовыя залпы салютаў, якія напамінаюць усім пра Вялікую Перамогу.                                                                

Няўмольны час кожны год забірае з жыцця сведкаў тых грозных гадоў і удзельнікаў той страшнай вайны. І пакуль ёсць магчымасць сэрцам далучыцца да гісторыі, з вуснаў сведкаў пачуць аповед пра тое, як гэта было, трэба выкарыстоўваць яе, каб з фрагментаў узнавіць цэласную карціну.

Сустрэчы з ветэранамі, кацэрты напярэдадні святаў і віншаванні ўдзельнікаў вайны, урокі Мужнасці – гэта даўнія традыцыі нашай школы. У год сямідзесяцігоддзя Вялікай Перамогі ініцыятыўная група  васьмікласнікаў, запрашаючы ветэранаў,  падышла крэатыўна да арганізацыі гэтага мерапрыемства, стварыўшы фільм-інтэрв’ю. Старанна адбіраліся пытанні, адказы на якія хацелася б пачуць вучням, прадумваліся дэталі і элементы пераходу для кампазіцыйнай цэласнасці фільма. Прыгожыя і ўсхваляваныя ў прызначаны дзень сустракалі дзеці даўгачаканых гасцей.

Урачыста гучыць голас Левітана, які аб’яўляе аб пераможным завяршэнні самай жорсткай і крывавай вайны ў гісторыі чалавецтва, і прысутныя паглыбляюцца ў падзеі тых даўніх гадоў.

Дзеці, якія не чулі грому кананады, яраснай стральбы,  выцця падаючых бомбаў, якія ледзяняць душу,  слухаюць расказы ветэранаў, задаюць патанні.

Успаміны ветэранаў не толькі пра гераічныя ўчынкі, але і пра будні ваенных гадоў – гэта гісторыя нашай краіны, гісторыя нашых сямей, гістарыя кожнага  чалавека. І абавязак патомкаў – захаваць памяць пра подзвіг нашых ветэранаў як святыню.

Немагчыма пераацаніць значэнне такіх сустрэч, калі далучаешся сэрцам да старонак гісторый, якія для нашых гасцей былі старонкамі жыцця.

Па матэрыялах гэтай сустрэчы быў створаны фільм “Інтэрв’ю з ветэранамі”, які мы падаравалі нашым гасцям да Дня Перамогі. Гэты фільм – яшчэ адна старонка Летапісу тых грозных гадоў, напісаная нашымі вучнямі.

                                                                                          

Нататка

Зямны паклон вам, ветэраны

Аўтар:
Гобец Марыя Мікалаеўна,
вучаніца 7 “А” класа
ДУА СШ №125,
вул. Жудро, д.15,
т. 365-38-87 
Навуковы кіраўнік:
          Семаковіч Наталля
          Мікалаеўна, настаўнік  
          беларускай мовы і 
          літаратуры;
т. 8 (029) 769-58-06

Зямны паклон вам, ветэраны!

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і Вялікай Перамогі нашай краіны над фашысцкай Германіяй з’яўляецца для нас, нашчадкаў, святой тэмай. У гэтым годзе Беларусь разам з іншымі краінамі Еўропы адзначыла адметную дату –

70 год вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Не засталася ўбаку і мая 125 школа.

Дзейнасць адміністрацыі школы і вучняў накіравана на сапраўдны клопат і дапамогу ветэранам. Праводзіліся акцыі «Ветэраны жывуць побач», «Падарунак ветэрану», у ходзе якіх вучні наведалі ветэранаў, павіншавалі іх са святамі, запісалі іх успаміны, уручылі падарункі. Былі арганізаваны канцэрты ў гонар свята Дня абаронца Айчыны і Дня Перамогі. Запрашаліся ветэраны і на розныя святы ў школу (Дзень ведаў, Дзень настаўніка, 7 лістапада, 8 сакавіка).

У школе працуе музей баявой славы партызанскага атрада імя «25 годдзя Кастрычніка», дзе праводзіліся гасцявыя ўрокі з удзелам ветэранаў, а таксама вучні ўрачыста прымаліся ў дзіцячыя грамадскія арганізацыі.

Вясной гэтага года ў актавай зале адбылося ўзнагароджанне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны  і былых вязняў фашысцкіх канцлагераў  юбілейнымі медалямі. Быў арганізаваны канцэрт вучнямі школы. Са слязьмі на вачах слухалі ветэраны любімыя песні «Кацюша», «Смуглянка», «Дзень Перамогі».

І яшчэ ў адной значнай падзеі прымалі ўдзел мае аднакласнікі і сябры. 23 сакавіка праводзілася акцыя, прысвечаная 72-гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь. Вельмі цяжка і жахліва было стаяць і слухаць набат званоў па спаленых жыхарах Хатыні.

На гэту акцыю была запрошана Соф’я Яскевіч, якая цудам засталася жывая ў той жахлівы дзень. Ёй вельмі цяжка было ўспамінаць тую трагедыю. Яна, васьмігадовая дзяўчынка, і яе родны брат Уладзімір Яскевіч, якому тады было дванаццаць гадоў, схаваліся ў яме з бульбай. Аповед жанчыны вельмі ўразіў вучняў нашай школы. Разам з Соф’яй Яскевіч плакалі і дзеці. Ніхто не застаўся абыякавым да яе ўспамінаў. Сення гэта жанчына – адзіная сведка той страшнай трагедыі.

На мемарыяльных плітах застылага ў бетоне тыну – лічбы страт Беларусі ў гады вайны: 209 разбураных гарадоў і мястэчак, 9200 спаленых вёсак. Самая крывавая вайна XXстагоддзя забрала з сабою 2 мільёны 230 тысяч чалавек. Гэта кожны чацвёрты жыхар Беларусі. Наша моладзь павінна помніць тых, каму яна абавязана шчасцем жыць і радавацца міру на нашай Радзіме.Пасля гэтагадзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, прысвечаным 72 гадавіне трагедыі Хатынь. У траўні адбылося ўзнагароджанне навучэнцаў з удзелам заслужанага архітэктара РБ - Градова Ю.М. і дырэктара Мемарыяльнага комплексу "Хатынь" - Зельскага А.Г.     

                                                                   Акцыя «Падарунак ветэрану»

Акцыя «Ветэраны жывуць побач»

Акцыя, прысвечаная 72-гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь.

Сустрэча галоўнага архітэктара і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу малюнкаў, прысвечанага 72 гадавіне трагедыі ў Хатыні

                                                                                                                                                                                                             

Клуб  интересных встреч «Радушные встречи»

20.02.2016 гостьей клуба стала Алла Дмитриевна Кириллова, которая совсем маленькой девочкой пережила  ужасы блокадного Ленинграда.

Алла Дмитриевна рассказала о подвиге двенадцатилетней ленинградки  Тани Савичевой, которая с другими ребятами помогала взрослым тушить «зажигалки», рыть траншеи. Таня вела дневник. Однажды девочка подвела страшный итог: «Савичевы умерли все. Осталась одна Таня».

Лютый голод косил людей тысячами. Хлебные нормы были настолько малы, что жители все равно умирали от истощения. Холод пришел с ранней зимой 1941 года. Но город продолжал жить и трудиться. Чтобы как-то помочь осажденным жителям, через Ладогу была организована «Дорога жизни», по которой смогли эвакуировать часть населения и доставить некоторые продукты. Танины записи вырезаны на сером камне памятника «Цветок жизни» под Санкт-Петербургом, на 3-ем километре блокадной «Дороги Жизни».

Сама гостья поделилась воспоминаниями, прочла стихи собственного сочинения о блокадном Ленинграде.

                                                                                                                                                                                                                                                                                                

Клуб  интересных встреч «Радушные встречи»

Апрель, 2016. На встрече клуба собрались поклонники скульптурного искусства. Её гостями стали известные деятели Республики Беларусь Александр Владимирович Шаппо, председатель секции скульптуры Белорусского союза художников, Дмитрий Васильевич Михеев, старший научный сотрудник «Мемориальный музей-мастерская З.И. Азгура», Сергей Львович Оганов, младший научный сотрудник «Мемориальный музей-мастерская З.И. Азгура». 

Тема встречи была выбрана не простая, но очень интересная – «Монументальная летопись эпохи. Памятники Победы в Минске».

  Александр Шаппо рассказал учащимся о работе над созданием мемориала «Память» – братской могилы по проспекту Дзержинского в г. Минске.

  Дмитрий Васильевич Михеев и Сергей Львович Оганов рассказали о видах и традициях монументального искусства, а также о скульптурах малых форм, познакомили учащихся с историей создания памятников Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. в Минске:

- Монументом Победы

- Памятником-танком (легендарный Т-34) у Окружного Дома офицеров

Памятником Марату Казею, находящемуся в Пионерском парке (сквер Марата Казея)

- Бронзовой скульптурной композицией «Последний путь»

- Мемориалом в память узников концлагеря "Тростенец", уничтоженных в 1941-1944 гг., находящемся на аллее рядом с Партизанским проспектом и деревней Большой Тростенец.

- Мемориальным знаком на площади Ленина (теперь Независимости) памяти члена Минского горкома КП(б)Б, одного из организаторов и руководителей городского подполья, редактора первого номера подпольной газеты «Звязда» В.С. Омельянюка

Бюстом четырежды Героя Советского Союза маршала Г. К. Жукова, установленном 08.05.2007по ул. Железнодорожной.