Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.02.2020

У Цэнтры "Зорка" бацькі з дзецьмі выраблялі беларускія абярэгі

З 17 па 22 лютага ў Цэнтры "Зорка" прайшоў тыдзень беларускай культуры. На прыканцы тыдня мы запрасілі бацькоў і дзяцей ў сямейную творчую майстэрню і прапанавалі вырабіць беларускі абярэг для сваёй сям'і.

У фае ў народным строі гасцей сустракала педагог дадатковай адукацыі па скрыпцы Антылеўская В.А. Яна вельмі весела і заўзята іграла беларускія песні. 

центр зорка

Удзельнікі мелі магчымасць вырабіць ляльку-карагодніцу, скласці галаваломку з беларускіх узораў і саткаць браслет у тэхніцы габален. 

А дзяўчаты з гуртка "Беларусачка" (педагог дадатковай адукацыі Якшук Г.М.) прапанавалі дарослым паўдзельнічаць у спаборніцтве па мастацкім чытанні беларускіх вершаў, разгадванні загадак, і нават выбраць для сябе прадказанне на бліжэйшы час. І ні адзін удзельнік сямейнай майстэрні не абыйшоўся без падарунка: кожны атрымаў кніжную закладку з выявай элемента народнага арнамента, бо кожны ведае, што ўсе сімвалы ў арнаменце на адзенні (ці іншай рэчы) маюць сваё значэнне і прызваны абярагаць яго ўладара.

центр зорка

центр зорка

центр зорка

центр зорка   центр зорка